Асіповіччына: хронIка здарэнняў
У перыяд з 9 па 15 красавіка зарэгістравана 5
У межах спецмерапрыемстваў «Арсенал” 9 грамадзян
12 чысла каля п. Сасновы ў рацэ Свіслач
Спынена 176 парушэнняў правілаў руху. Прыцягнуты
Увага! З 16 па 29 красавіка праводзіцца
Прыцягнута да адказнасці 108 правапарушальнікаў,
Узбуджана 2 крымінальныя справы па фактах
З 16 па 20 чысло правозіцца спецаперацыя
Складзены 3 пратаколы на гандляроў мядзведжай
Асіповіччына: хронIка здарэнняў
РАУС
У перыяд з 2 па 8 красавіка зарэгістравана 7
супрацьпраўных учынкаў: пагроза забойствам, нанясенне цялесных пашко-джанняў,
незаконная скупка металалому, крадзеж — па 1, самагонаварэнне — 2. Узбуджана 6
крымінальных спраў.
Зафіксавана 4 выпадкі суіцыду. Павесіліся двое
маладых мужчын — жыхары Дрычына і Лапічаў, 93-га-довая пенсіянерка з Асяродка.
Непрацуючая 40-гадовая жанчына з Лапічаў была шпіталізавана ў каматозным стане,
прычынай якога стала вострае атручванне лекавымі прэпаратамі.
Адбыліся дзве смерці, прычыны якіх застаюцца
нявызначанымі. Упаў у кому і памёр ад пераахалоджання 43-гадовы жыхар Татаркі,
а ў адным са службовых памяшканняў УКП ЖКГ было знойдзена цела вадзіцеля
прадпрыемства.
Увага! Аперацыя «Арсенал” прадоўжана да 15
красавіка.
АУСТ
Прыцягнута да адказнасці 108 правапарушальнікаў.
У іх ліку 4 п’яныя пасажыры, якія былі ссаджаны з цягнікоў, і 2 злачынцы, што
знаходзіліся ў вышуку.
Узбуджана 5 крымінальных спраў. Канфіскавана 160
пачкаў кантрабандных цыгарэт і 7 літраў алкагольных напояў.
РАНС
4 чысла з-за парушэння правілаў карыстання
электраабсталяваннем згарэла гаспадарчая пабудова ў Татарцы.
6 красавіка па невядомай прычыне загарэўся дах
кацельні дрэваапрацоўчага цэха СФГ «Сухлава” на ст. Ясень.
8 чысла з-за неасцярожнасці пры курэнні
загарэўся прыватны жылы дом у Асіповічах. Гаспадар загінуў.
IАЖіРС
Спынены дзве спробы крадзяжу рыбы на сажалках
ААТ «Рыбгас «Свіслач”, аштрафаваны зборшчык мядзведжай цыбулі.
Твитнуть | 0 |
ЭТО ТОЖЕ ИНТЕРЕСНО!
- 31.03.2014 Координационное совещание — выработка согласованных действий по предупреждению правонарушений
- 05.02.2013 Асіповіччына: хронIка здарэнняў
- 21.06.2011 ХронIка здарэнняў №53
- 02.04.2014 За услуги надо платить!
- 25.01.2011 ХронIка здарэнняў № 6
- 29.05.2012 Прокуратура Осиповичского района информирует
АСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў
РАУС
У перыяд з 26 сакавіка па 1 красавіка зарэгістравана
11 супраць-праўных учынкаў. З іх: крадзяжы — 9, выраб самагону — 2. Узбуджана 9
крымінальных спраў. Раскрыты 2 здзейсненыя раней злачынствы. Падчас правядзення
спецаперацыі «Арсенал” добраахвотна здадзена 2 незарэгістраваныя паляўнічыя
стрэльбы і столькі ж пісталетаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
30 чысла недалёка ад п. Татарка знойдзена цела
27-гадовага мясцовага жыхара, які лічыўся знікшым без вестак з 22 студзеня.
31 сакавіка ўзбуджана крымінальная справа ў
адносінах да раней судзімага асіпаўчаніна, які трыма днямі раней украў на адной
з будаўнічых пляцовак горада 2 тоны металічных вырабаў агульным коштам у 3 млн.
руб.
ДАI
Спынена 146 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 4 п’яныя вадзіцелі, 33 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 2
пешаходы. Адбылося 4 ДТЗ.
31 чысла на 113 км шашы Мінск-Гомель аўтамабіль
«Аудзі” падчас снегападу страціў кіруемасць і вылецеў на паласу сустрэчнага
руху, дзе сутыкнуўся з «Пежо-306”. Вадзі-цель і пасажыр апошняй машыны былі
шпіталізаваны ў ЦРБ. Прычынай аварыі стала несвоечасовая ўстаноўка летніх шын
на «Аудзі”.
Увага! У перыяд да 8 красавіка працягваюцца
комплексныя мера-прыемствы «Пешаход”. Для інфармацыі: за дэкаду «Дзяржтэхагляд”
было затрымана 62 вадзіцелі, а падчас акцыі «Зрабі паездку бяспечнай” — 36 вадзіцеляў
і пешаходаў.
АУСТ
Прыцягнуты да адказнасці 75 правапарушальнікаў.
Канфіскавана стрэльба і 22 патроны, каля
прыпыначнага пункта «Вярхі” знойдзены артылерыйскі снарад 1940-х гадоў.
У зоне адказнасці ад-дзела ўнутраных спраў на
транспарце і ўзброенай аховы на ст. Асіповічы адбыўся няшчасны выпадак: на
адным з перагонаў Бабруйскага накірунку па-трапіў пад дызель-цягнік і атрымаў
смяротныя раненні 64-гадовы мужчына.
Дэпартамент аховы
Спынена крадзяжоў — 10, выпадкаў парушэння
антыалкагольнага заканадаўства — 4, хуліганства — 1.
Твитнуть | 0 |
ЭТО ТОЖЕ ИНТЕРЕСНО!
- 02.04.2014 За услуги надо платить!
- 31.03.2014 Координационное совещание — выработка согласованных действий по предупреждению правонарушений
- 05.10.2011 ХронIка здарэнняў №85
- 24.07.2012 Асіповіччына: хронIка здарэнняў
- 03.01.2012 Асіповіччына: хронIка здарэнняў
Добавить комментарий
« Узаемная павага і агульныя інтарэсы
Асіповіччына: Саветы за работай »