Карову трымаць — пра дабрабыт дбаць
Опубликовано: Редактор
Вторник, 10.04.2012 08:43.
Рубрика: Эканоміка
Задумка напісаць пра асіповіцкіх
малаказборшчыкаў была даўно. А апошнім аргументам, пацвярджаючым права тэмы на
раскрыццё, стаў званок у рэдакцыю жыхаркі з Каўгароў Марыі Аляксееўны Міхадзюк,
у час якога жанчына прасіла выказаць падзяку індывідуальнаму прадпрымальніку
Паўлу Капчану за добра арганізаваную работу па зборы малака, уважлівыя адносіны
да людзей.
З чаго пачынаецца новая справа? Як заўсёды, з
пошуку. Так і было ў выпадку з Капчанамі. Пасля таго, як сын Павел вырашыў пакінуць
сталіцу, каб ладзіць сваю будучыню ў Асіповічах, на сямейным савеце і было
вырашана заняцца зборам малака ў насельніцтва. Дапамагаць узяўся бацька Сяргей
Міхайлавіч. Спачатку вывучылі вопыт работы «калег па цэху”— знаёмы з
Шаркаўшчыны паспяхова займаецца гэтым «ра-
мяством” ужо 7 гадоў. Наогул, на Віцебшчыне справы ў гэтым кірунку ідуць
нядрэнна, а сама «метода” такога збору малака прыйшла да нас ад бліжэйшых
суседзяў — з краін Балтыі і Польшчы.
Задуманае ў хуткім часе падмацавалі дзеяннямі:
давялі да ладу — тут і дапамагла першая тэхнічная адукацыя Паўла — ужо
«немаладога веку” спецыяльна куплены «газончык”, цыстэрну для малака ўзялі
новую — так надзейней. Заключылі з ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат” дагавор і,
набыўшы статус паручыцеляў па зборы малака, у лютым 2011 года пачалі
дзейнічаць.
Што было самым складаным? Гэта не толькі не заўсёды
добрыя дарогі на 5-гадзінным маршруце
працягласцю ў 160 кіламетраў, які пралягае нават праз самыя аддаленыя населеныя
пункты трох сельсаветаў — Дараганаўскага, Пратасевіцкага і Дрычынскага, а і
наладж-ванне ўзаемаадносін з вяскоўцамі. Натуральна, спачатку новыя
малака-зборшчыкі ўспрымаліся гаспадарамі аса-бістых падворкаў як нейкія
«халтуршчыкі”, якія вырашылі зарабіць на іх малацэ грошы. З цягам часу вяскоўцы
зразумелі, што ніхто іх абкрадаць не збіраецца, «тлушч” не заніжаецца і літры
не здымаюцца. Здаеш добрае малако — не маеш ніякіх праблем. Ну а іншае само
сабою «адпала”: чэшскі прыбор для вымярэння якасці малака лёгка дазваляе
выявіць нядобрасумленных здатчыкаў, — аналіз робіцца тут жа, пры іх.
Цяпер, калі ўжо набыты пэўны вопыт, Павел можа
нават па выгляду малака вызначыць, разбаўленае яно ці не, ці знятыя з яго
вяршкі… Дзякуй Богу, такіх выпадкаў зараз ужо не сустракаецца — людзі
зразумелі выгаду супрацоўніцтва з малаказборшчыкамі і стараюцца і іх не
падводзіць, і сваю рэпутацыю не губляць. Так, за ўвесь перыяд работы ніколі не
было такога, каб завод не прыняў малако з-за яго неадпаведнай якасці.
I малады Капчан за гэта вельмі ўдзячны сваім
сельскім партнёрам. Заваяваны давер — рэч дарагая, прычым для абодвух, а па
вялікім рахунку, і для трох бакоў — вяскоўцаў, зборшчыка малака і малочнага
перапрацоўшчыка. Нарэшце сяльчане зразумелі, што карова, аказваецца, можа
прыносіць добры прыбытак. Выгаднае «прыватнае” малако і дзяржаве — гэта
вытворчасць, якая не патрабуе затрат на зарплаты, утрыманне сельгасаб’екта,
тады як прадукцыі дае, напры-клад, толькі ад 170 кліентаў Капчана, як цэлая ферма.
Ёсць і яшчэ адзін нюанс у працы малака-зборшчыка
— нярэдка вяскоўцы, якія жывуць у аддаленых вёсачках, звяртаюцца з рознымі
просьбамі: прывезці газету, часопіс, пэўных прадуктаў. А нядаўна 80-гадовая
бабулька з Каўгароў шчыра дзякавала Паўлу за тое, што ўкруціў пробкі ў
лічыльнік, бо сядзела без электрычнасці — у дзяцей не заўсёды атрымліваецца
наведаць маці…
З кожным малаказдатчыкам у Капчана заключаны
дагавор. Добрую дапамогу прадпрымальніку ў арганізацыі работы аказваюць
старшыні сельскіх Саветаў.
— Нарэшце адбылося тое, аб чым мы даўно марылі,
— дзеліцца кіраўнік Дараганаўскага сельвыканкама Антаніна Сцяпанава. — Праца
Паўла Капчана дае толькі плюсы: насельніцтва задаволена, нараканняў няма, усё
робіцца своечасова. Адно толькі не вельмі зручна: разлік малочнага камбіната
ідзе праз РУП «Белпошта”, і малаказдатчыкам даво-дзіцца за грашыма ісці ў
аддзяленне сувязі ў Дараганава. А ў астатнім — без праблем.
Аб чым
марыць малаказборшчык Капчан? Каб з цягам часу насельніцтва больш трымала
кароў. Для гэтага трэба, як мінімум, дзве ўмовы: каб было куды прадукцыю
рэалізоўваць і наяўнасць магчымасці забяспечваць жывёлу кармамі. Першая ўмова
выканана. Можа, калі «малочны вал” стане больш важкім, прадпрымальніку ўдасца
стварыць мехатрад па нарыхтоўцы кармоў. Вось тады была б селяніну сапраўдная
дапамога…
Пакуль жа да такой ідыліі працаваць і працаваць.
Але калі гэта рабіць разам, то вынік прыйдзе значна хутчэй. Так што ў вяскоўцаў
ёсць чарговая нагода задумацца: а ці не набыць у паўпустуючы хлеў рагатую
насельніцу?
Валянціна КОРБАЛЬ.
Па выніках
абласнога спаборніцтва-2011 па закупу малака ў насельніцтва Павел Капчан
заняў II месца ў намінацыі «малаказборшчыкі па валавым зборы”.
ЭТО ТОЖЕ ИНТЕРЕСНО!
-
02.04.2014 Асіповіцкае “Сонца” — за сонечную чысціню
-
10.07.2012 За строкой Директивы Не допустить трагедий!
-
28.02.2012 Справа за выкананнем тэхналогій —
-
13.03.2012 Статистика ПРОМЫШЛЕННОСТЬ ОСИПОВИЧСКОГО РАЙОНА
-
26.07.2012 29 ліпеня — Дзень работнікаў гандлю Умацоўваюць эканоміку
-
06.04.2012 Осиповичский завод автоагрегатов: люди и цифры
« Асоба Былых суддзяў не бывае…