У нашай краіне, як вядома, вызначаны віды рамесніцкай дзейнасці, якія могуць ажыццяўляць фізічныя асобы без афармлення індывідуальнага прадпрымальніцтва — дастаткова толькі аплаціць падатак у памеры 1 базавай велічыні (130 тыс. руб.) на год.
Як адзначае спецыяліст інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Асіповіцкім раёне Наталля Андрэюшкова, зараз афіцыйна ажыццяўляюць рамесніцкую дзейнасць 10 чалавек. Сярод іх — майстры па разьбе, вязанні, пляценні з бісеру, лазы, вырабе паштовак, альтанак і інш.
З мінімальнай падатковай нагрузкай ажыццяўляюцца і паслугі рэпетытара — 110 тысяч рублёў у месяц. Такім відам дзейнасці займаецца 16 чалавек. А 23 асіпаўчаніны аказваюць сельскагаспадарчыя паслугі, дзе збор у месяц складае 100 тысяч рублёў.