Дзяржаўная
ўстанова адукацыі «Гімназія г. Асіповічы” сёлета адзначыць свой дваццаты дзень
нараджэння, і ў сістэме сучаснай адукацыі слова «гімназія” гучыць як брэнд, за
якім стаіць высокі ўзровень аказваемых адукацыйных паслуг.
Вытокі
Пачыналася
гісторыя гэтай унікальнай для раёна ўстановы ў далёкім 1990-м, калі на базе
СШ № 1 адкрылася некалькі гімназічных
класаў. Колькасць вучняў паступова павялічвалася, а ў верасні дзевяноста
трэцяга гімназісты з настаўнікамі пераступілі парог свайго ўласнага будынка па
вуліцы Сташкевіча, 35.
Педкалектыў,
які ўзначаліла Ларыса Маслоўская, фарміравалі з ліку лепшых настаўнікаў горада
— самых крэатыўных, творчых і таленавітых.
«Нягледзячы
на здачу гімназіі ў эксплуатацыю, будаўнічыя работы працягваліся, — успамінае тыя часы былы
дырэктар. — Настаўнікі адмывалі падлогу ад тынкоўкі, разам з вучнямі
прыбіралі будаўнічае смецце і г.д.”
Каб
абсталяваць кабінеты тэхнікай ды неабходнай апаратурай, патрабаваліся гады,
затое асноўную задачу — даць высокі ўзровень якасці адукацыі — выконвалі
заўсёды бездакорна.
Статус
гімназіі ўстанова атрымала ў красавіку 1996 года і пацвердзіла ў 2003 і 2009
гадах у час дзяржаўнай акрэдытацыі.
Адметнасць
Выраз
Плутарха, што вучань не сасуд, які трэба напоўніць ведамі, а факел, які
неабходна запаліць, — успрымаецца настаўнікамі гімназіі як педагагіч-нае крэда.
Як і яго працяг: каб запаліць — самому патрэбна гарэць. I палаючыя сэрцы
педагогаў на працягу многіх гадоў распальваюць цікавасць вучняў да навук,
жаданне пазнаваць і адкрываць для сябе ўсё новыя прасторы, шукаць выйсце з
розных сітуацый.
Дзверы
гімназіі адчынены для ўсіх, хто цягнецца да ведаў, таму прыярытэтам лічаць
работу з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі. Асноўная мэта, да якой
імкнецца калектыў, — фарміраванне ўсебакова развітай асобы, здольнай рэалізаваць
свой інтэлектуальны і творчы патэнцыял у дынамічных сацыяльна-эканамічных
умовах.
Сваю
місію педагогі гімназіі бачаць у стварэнні ўмоў для развіцця нацыянальнай эліты
краіны. А добрая якасць адукацыі немагчыма без атмасферы творчасці, духоўнасці,
інтэлігентнасці, павагі да асобы кожнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу.
Навучанне
ў гімназіі характарызуецца шматмоўем. Пачынаючы з трэцяга класа вывучаецца
англійская, таксама вучні маюць магчымасць авалодаць французскай мовай
факультатыўна. I плануецца пашырыць спектр платных адукацыйных паслуг у гэтым
напрамку.
На
трэцяй ступені — 9-11 класы — навучанне вядзецца па чатырох накірунках:
хіміка-біялагічным, фізіка-матэматычным, грамадазнаўчым і філалагічным.
Педагогі
Адукацыйны
працэс забяспечвае дружны, творчы калектыў, у якім 60 — 82% — настаўнікаў маюць
вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыі. Выкладчыца рускай мовы і
літаратуры Таццяна Амбрушкевіч узнагароджана ганаровым знакам «Выдатнік
адукацыі”, была названа «Настаўнікам года Магілёўскай вобласці” ў 2006 годзе, а
Святлана Дзюбенка — трыма гадамі раней. Плюс, Таццяна Львоўна была фіналісткай
рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года”, з’яўляецца членам рэспубліканскага
клуба «Крыштальны журавель”. Вольга Сашчэка стала фіналісткай раённага конкурсу
«Настаўнік года-2012”, сёлета пераможцай раённага і лаўрэатам абласнога названа
Вольга Баравікова. Педагогі знаходзяцца ў творчым пошуку, часта дзеляцца
вопытам на раённых метадычных мерапрыемствах.
У
стварэнні каманды аднадумцаў, забяспечванні прафесійнага развіцця педагогаў
немалая заслуга адміністрацыі. Дырэктар Святлана Мамсікава, яе намеснікі
Таццяна Харытонава, Наталля Кулакова, Алена Трусевіч, Ларыса Чаропка і Алена
Дубінчык — вось тое ядро, вакол якога віруе жыццё ўстановы.
Традыцыі
Гімназія
мае сваю сімволіку, гімн.
Акрамя
звыклых, ёсць характэрныя толькі для яе мерапрыемствы — «Пасвячэнне ў
гімназісты”, «Свята першай адзнакі”, «Свята талентаў”, дні навукі і г.д. Двойчы
за год праводзяцца дні самакіравання, працуе грамадскае аб’яднанне «Гімназічная
Ліга” ў складзе прэзідэнта, міністраў унутраных спраў, адукацыі, культуры,
спорту і турызму, загадчыкаў кабінетаў па правах дзіцяці і «Міласэрнасць”.
Штогод праводзіцца «Свята талентаў” свята-ўшанаванне прызёраў алімпіяд,
выдатнікаў вучобы, пераможцаў конкурсаў і праектаў, лепшых спартсменаў
гімназіі. Апошні дзень навучальнага года — дзень дзяцінства. Не адзіны сюрпрыз
чакае і выпускнікоў: заўсёды пасля ўрачыстай лінейкі апошняга званка для іх
рыхтуецца бенефіс «Нашы адзінаццатыя”. Лепшымі гімназістамі розных гадоў
называліся Яўген Яўсеенка, Максім Сінькевіч, Крысціна Салоха, Віталь
Андрушкевіч, Андрэй Русаковіч, Антон Шарамет, Віялета Чорная, Сяргей Кісялёў,
Анастасія Абражэвіч, Аляксандра Санковіч, Анастасія Барысёнак.
У
гімназіі ёсць свая ЗОРНАЯ АЛЕЯ, якая налічвае 14 зорак. Тры з іх — настаўнікі,
11 — гімназісты. «Запаліць” сваю зорку можа любы! Для гэтага неабходна займацца
навукова-даследчай работай, добра вучыцца або вучыць, праявіць сябе на
конкурсах, алімпіядах, спаборніцтвах.
Жыццё
гімназістаў
Кожнае
дзіця — асоба. Гэты пастулат пранізвае ўсю дзейнасць педагогаў. З пачаткоўцамі
перад урокамі ладзяцца ранішнія сустрэчы, якія дазваляюць настаўніку даведацца
пра настрой малых, павіншаваць імяніннікаў, абмеркаваць бягучыя падзеі. А
дзякуючы методыцы «Супердзіця”, вучні могуць знайсці сяброў, павысіць
самаацэнку, падключыць бацькоў да жыцця класа. Апошнія наогул частыя госці
гімназіі. Прыходзяць, каб расказаць аб сваіх дзецях, прыносяць фотаматэрыялы,
малюнкі, сямейныя рэліквіі, становяцца актыўнымі ўдзельнікамі школьнага жыцця.
Каб
дзеці маглі праявіць уласныя здольнасці, арганізуюцца алімпіяды, конкурсы,
выставы, тэатралізаваныя прадстаўленні, канцэрты. Шырокі выбар факультатыўных
заняткаў у адпаведнасці са схільнасцямі і здольнасцямі гімназістаў садзейнічае
станаўленню, самаразвіццю і самарэалізацыі кожнага.
Амаль
палова вучняў мае сярэднюю адзнаку ад 7 да 10, а на цэнтралізаваным
тэсціраванні па ўсіх дысцыплінах яны атрымоўваюць бал, які перавышае — часам
удвая — абласныя паказчыкі.
Акрамя
вучобы, гімназісты з задавальненнем займаюцца фізічнай культурай і спортам, два
гады запар становяцца лепшымі ў раённай спартакіядзе. Высокія вынікі паказваюць
рабяты і на абласных спаборніцтвах па плаванні, тэнісе, валейболе, гандболе,
мнагабор’і. У рэспубліканскім тэлепраекце «Бухта капітанаў” сталі другімі, у
акцыі «Алімпізм і моладзь” — такі ж вынік у намінацыі «Лепшы алімпійскі ўрок”.
Зборная гімназіі, у склад якой уваходзяць Аліна Ягорава, Валерыя Сурыгіна,
Яўген Качан, Аляксей Міхадзюк, Максім Крэпскі, Павел Петухоў, Альберт Буава,
пад кіраўніцтвам Анжалікі Бруёк, Аляксандра Шыльца і Васіля Андрыевіча сёлета
прызнаны лепшым спартыўным калектывам раёна.
Навуковая
дзейнасць
Ужо
адзначыла сваё 15-годдзе навуковае
таварыства «Пошук”, якім кіравала Аксана Жыгадла, а потым эстафету пераняла
Наталля Лук’яненка. Яно складаецца з шэрагу секцый: рускай, беларускай і
англійскай філалогіі, фізікі, матэматыкі і інфарматыкі, хіміі і біялогіі,
гісторыка-краязнаўчай, эстэтычнай. Дзеці займаюцца пошукавай і вынаходніцкай
дзейнасцю, вынікі якой прадстаўляюцца на навукова-даследчай канферэнцыі, што
праводзіцца ў канцы кожнага года. Канферэнцыя працуе на працягу тыдня, у яе
рамках праходзяць «Дні навукі”.
Юныя
«навукоўцы” прымаюць удзел і ў міжнародных форумах, напрыклад, тройчы
ўдзельнічалі ў Адчыненых Мележаўскіх чытаннях, двойчы — у Міжнародным фестывалі
вынаходніцкіх работ. Гімназісты рыхтуюць праектныя і творчыя работы, большасць
з якіх мае практычную накіраванасць. Iншыя, можа, і застануцца
незапатрабаванымі, дадуць юным вынаходнікам алгарытм вядзення пошукавай дзейнасці.
Дапамогуць выбраць прафесію. I, безумоўна, падштурхнуць да навакольнага,
цікаўнасці, што спатрэбіцца ў жыцці.
Пачатковая
школа
Якасць
навучання, павышэнне ўзроўню выхаванасці дзяцей, здаровы лад жыцця — асноўныя
вектары прыкладання намаганняў педагогаў.
Пачатковае
звяно — аснова асноў, менавіта тут закладваецца падмурак, і ад яго трываласці
залежыць, якіх выпускнікоў адправіць у свет установа адукацыі.
Метадычным
аб’яднаннем настаўнікаў пачатковых класаў кіруе Марына Харытонава, якая
праводзіць дэталёвы аналіз урокаў, многа робіць для прадухілення памылак
педагогаў, рэкамендуе дзейсныя метадычныя прыёмы і сродкі навучання. Эфектыўны
вопыт распаўсюджваюць за межамі школы. Таццяна Данчанка і Людміла Барысавец, да
прыкладу, праводзілі майстар-клас, вопытам дзяліліся Ганна Астапоўская і Вольга
Сашчэка.
Адораныя
вучні
На
базе гімназіі працуе раённы цэнтр па рабоце з таленавітымі вучнямі, якім кіруе
Наталля Ганчаронак. Гімназісты ўдзельнічаюць у розных конкурсах, канферэнцыях,
алімпіядах. Пераможцамі рэспубліканскіх алімпіяд былі Крысціна Салоха (настаўнік
Iнэса Няверка), Аляксей Булойчык (Алена Куракова), Віялета Чорная (Жанна
Маціеўская), Барыс Чорны (Наталля Лук’яненка).
Для
развіцця талентаў і здольнасцей вучняў, атрымання імі неабходных навыкаў і
ўменняў створаны клубы «Спадчына”, «Ліра”, «Гарызонт”, «Вікторыя”, «Эўрыка”,
«Эколаг”, «Сям’я”, гурткі «Пазнай сябе”, «Майстар”, «Карагод”, «Вясёлыя
званочкі”, прэс-цэнтр «Рэха”, спартыўныя секцыі па баскетболе і валейболе.
У
гонар пераможцаў міжнародных конкурсаў навукова-даследчых работ па матэматыцы
Максіма Сінькевіча і Яўгена Яўсеенкі (навуковы кіраўнік Аксана Жыгадла) названы
малыя планеты, адкрытыя ў 2005 годзе ў лабараторыі пошуку калязямных астэроідаў
імя Лінкальна.
Рэсурсы
Папулярнасцю
сярод вучняў карыстаецца бібліятэка, якая пераўтворана ў цэнтр інфармацыйных
рэсурсаў, што паспяхова працуе з айчыннай аўтаматызаванай інфармацыйна-бібліятэчнай
сістэмай (загадчыца Надзея Байцова). Аснашчэнне — самае сучаснае: камп’ютар з
выхадам у інтэрнэт, капі-равальная тэхніка і г.д.
Урокі
замежнай мовы праходзяць у лінгафонным кабінеце з новым абсталяваннем.
Функцыянуюць два сучасныя камп’ютарныя класы, аб’яднаныя лакальнай сеткай,
трэнажорная зала. А сайт гімназіі — прызёр раённага конкурсу вэб-рэсурсаў.
За
час існавання гімназія падрыхтавала 766 выпускнікоў, з іх 96 медаліс-таў — 65 з
залатым і 31 з сярэбраным. Усе(!) выпускнікі паступаюць у вышэйшыя і сярэднія
спецыяльныя навучальныя ўстановы краіны і за яе межы.
Былыя
гімназісты працуюць у розных галінах вытворчасці, займаюцца выкладчыцкай і
навуковай дзейнасцю. Яны з па-дзякай успамінаюць родную альма-матар, якая
навучыла іх здабываць веды, думаць і аналізаваць. А яшчэ прывіла павагу да
роднай мовы і сваёй краіны, выхавала сапраўдных асоб.