Лёля БАГДАНОВIЧ
Згубленая
песня
Сонейка лашчыць, усё ажывае,
Але Чарнобыль яшчэ пазяхае.
Свет пакідаюць дзеці, дарослыя —
Згублена песня чарнобльскімі вёснамі.
Круціцца кола жыцця па-ранейшаму.
Гора не знікла, яго не паменшала.
Ды беларусы — народ церпялівы:
З горам змагаемся свету на дзіва.