Самыя старажытныя гарады — Прапойск (Слаўгарад) і Крычаў (1136 год), Мсціслаў
(1156).
Налічваецца больш за 2 тысячы
помнікаў культуры, гісторыі і архітэктуры. З іх у спіску гісторыка—культурных каштоўнасцей знаходзіцца 684 аб’екты.
Бабруйская крэпасць — адна з буйнейшых крэпасцей першай паловы ХIХ стагоддзя ў Еўропе.
Касцёл кармелітаў — адзін са старэйшых помнікаў архітэктуры, пабудаваны ў 1637 годзе.
Размешчана самая большая
колькасць хрысціянскіх святыняў.
У Шклове нарадзіўся вынаходнік
ксілафона Iосіф Гузікаў.
Буйнейшыя вадаёмы — Чыгірынскае (на р.Друць) і Асіповіцкае (на р.Свіслач). Абодва выкарыстоўваюцца для вытворчасці электраэнергіі: на іх размешчаны адны з самых вялікіх у рэспубліцы
ГЭС.
Самая высокая шчыльнасць
насельніцтва ў Крычаўскім раёне — 47,5 чалавек на квадратны кіламетр, самая нізкая — у Краснапольскім і
Клічаўскім — 11.
Знаходзяцца тры некранутыя заказнікі рэспубліканскага значэння (гідралагічны — «Заазер’е” ў Бялыніцкім, ландшафтны — «Старыца” ў Быхаўскім, «Астравы—Дулебы” ў Клічаўскім і Бялыніцкім раёнах) і 178 — мясцовага значэння.
Сярод навуковых і
навукова-педагагічных кадраў Беларусі лідарамі лічацца Бабруйскі, Магілёўскі і
Горацкі раёны.
У 1836 годзе ў маёнтку Горы—Горкі каля Горак была адкрыта Горы—Горацкая земляробчая школа, вышэйшы разрад якой з’яўляўся першай вышэйшай сельскагаспадарчай вучэбнай установай царскай Расіі. У 1848 годзе вышэйшы разрад школы быў ператвораны ў Земляробчы інстытут, які пачаў падрыхтоўку для спецыялістаў—аграрнікаў для Англіі, Францыі і іншых замежных краін.
У 1970-90 гады з Магілёва можна было вылецець у Маскву, Ленінград, Смаленск, Мурманск — усяго больш за 20 гарадоў СССР.
Даўжыня эксплуатацыйных водных шляхоў (Днепр, Бярэзіна, Сож) складае крыху больш за 400 кіламетраў.
Даўжыня аўтадарог вобласці перавышае 11 тысяч кіламетраў. Грузавыя аўтаперавозкі складаюць каля 50%. У перавозцы пасажыраў доля аўтатранспарту больш за 90%,
асабліва на мясцовых маршрутах.
Даўжыня чыгуначных дарог
агульнага прызначэння, якія перасякаюць 15 раёнаў з 21, складае 818 кіламетраў. На долю чыгункі прыходзіцца каля паловы перавозак грузаў і прыкладна 10% пасажыраў.
Галоўныя гандлёвыя партнёры па экспарце — Масква, Маскоўская вобласць, Санкт—Пецярбург; па імпарце — Масква, Татарстан, Башкартастан.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўхімвалакно” — буйнейшае ў Еўропе прадпрыемства
хімічных валокнаў.
Самым вялікім сярод гарадоў па колькасці насельніцтва — пасля абласнога цэнтра — лічыцца Бабруйск, на другім месцы — Асіповічы, на трэцім — Крычаў.
Самы маланаселены раён — Краснапольскі: пражывае каля 13 тысяч чалавек.
Самымі буйнымі па прамысловым патэнцыяле лічацца гарады Магілёў і Бабруйск і Асіповіцкі
раён.