Прафілактыка злачыннасці Безгаспадарчасць і абыякавасць №109
Опубликовано: Редактор
Вторник, 20.12.2011 14:52.
Рубрика: Закон і правапарадак
Захаванне таварна-матэрыяльных каштоўнасцей сельгаспрадпрыемстваў з году ў год
застаецца адным з прыярытэтных накірункаў праваахоўнай дзейнасці. І — адным з
найбольш складаных, таму што галоўнымі прычынамі, якія спрашчаюць здзяйсненне
крадзяжоў маёмасці СВК, з’яўляюцца адсутнасць належнай арганізацыі аховы і
дрэнная тэхнічная ўмацаванасць ахоўваемых аб’ектаў.
З мэтай прадухілення ўзгаданых злачынстваў
супрацоўнікамі РАУС сумесна з прадстаўнікамі райвыканкама штотыднёва
праводзяцца праверкі ўмоў захавання каштоўных матэрыялаў ды абсталявання. І
практычна ў кожным з сельгаскааператываў выяўляюцца тыя ці іншыя недахопы.
Грунтоўнае вывучэнне існуючай сітуацыі дазволіла
выявіць стандартны набор хібаў: вартаўнікі знаходзяцца на дзяжурстве ў
нецвярозым стане альбо ўвогуле адсутнічаюць на рабочых месцах, на шэрагу
малочнатаварных ферм, зернетакоў, мехдвароў і іншых «стратэгічных” аб’ектах
няма тэлефоннай сувязі, належнага асвятлення тэрыторый.
Усяго ў адрас кіраўніцтва асіповіцкіх СВК сёлета
было накіравана 31 прадстаўленне аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць
здзяйсненню правапарушэнняў. У адносінах да прадстаўнікоў СВК «Калгас «Ясень”
(старшыня Пётр Сашчэка), ААТ «Пратасевічы” (дырэктар Сяргей Гатальскі) і СВК
«Калгас «Лапічы” (старшыня Мікалай Аляшкевіч), у чыю кампетэнцыю ўваходзіць
арганізацыя аховы маёмасці гаспадарак, узбуджаны адміністрацыйны працэс з мэтай
прыцягнення іх да адказнасці за непрыняцце мер па ліквідацыі выяўленых раней
парушэнняў.
Аддзел аховы правапарадку і
прафілактыкі РАУС.
« Дзед Мароз з самога «Сонца». Асіповіцкага №109