Па словах начальніка вытворча-тэхналагічнай лабараторыі Наталлі Лёўкінай, восенню мінулага года за асабістыя сродкі завода было закуплена новае абсталяванне, якое і дазволіла на пачатку мая выпусціць першую прадукцыю.
— Гэты старадаўні напой карыстаецца сярод насельніцтва вялікай папулярнасцю. Ён не толькі наталяе смагу падчас спёкі, але і добра ўплывае на працэсы стрававання. У склад уваходзяць чыста натуральныя прадукты, што надаюць яму асаблівую каштоўнасць: вада і цукар, канцэнтрат кваснага сусла і хлебапякарныя дрожджы. За суткі вытворчая лінія дазваляе выпрацаваць каля трох тон смачнага напою, — адзначыла Наталля Дзмітрыеўна.
— Выпускаем квас у кегах ёмістасцю 30-50 літраў. Дзе можна набыць? У магазінах ААТ «Гандаль” і «Жэлдорсэрвіс”, гарадскіх гандлёвых кропках райста і ў вёсках Вяззе і Ясень. Адпускная цана 1 літра 1.730 рублёў. Канчатковы кошт прадукту залежыць ад гандлёвых надбавак арганізацый, якія займаюцца яго рэалізацыяй. У адрозненне ад добра вядомага асіпаўчанам «Лідскага хлебнага» наш квас жывы, гэта значыць, што ён непастэрызаваны і негазіраваны, таму захоўваецца ўсяго чацвёра сутак. Прычым, найлепшае сховішча для любімага напоя — звычайны халадзільнік.
Думаецца, што спажыўцы, якія клапоцяцца аб сваім здароўі, ніколькі не шкадуюць аб тым, што зрабілі выбар менавіта на карысць хлебнага квасу нашага прадпрыемства.