Дарогі, якія мы ачышчаем
Опубликовано: Редактор
Четверг, 6.01.2011 11:36.
Рубрика: Эканоміка
Нязвыкла-«сапраўдная» зіма з моцнымі
маразамі і частымі снегападамі стала сур’ёзнай праверкай дарожных службаў на
ўменне працаваць у экстрэмальных умовах. У цэлым ДЭУ № 73 і ДРБУ № 199 з
пастаўленай перад імі сезоннай задачай — падтрымліваць дарожную сетку ў стане,
які гарантуе бяспечны і бесперабойны рух транспарту — спраўляюцца, працуючы і ў
будні, і ў святы.
Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 73
напрыканцы снежня і ў першыя дні студзеня працавала ў кругласутачным рэжыме,
накіраваўшы практычна ўсю снегаачышчальную тэхніку — 5 спецмашын і амаль усіх
вадзіцеляў — на расчыстку магістралі Мінск-Гомель. Толькі такім, амаль
аўральным, чынам удавалася забяспечваць дастатковую прапускную здольнасць на
абслугоўваемым асіповіцкімі дарожнікамі ўчастку гэтай стратэгічна-важнай
аўтадарогі.
Для філіяла КУП «Магілёў-аблдарбуд» —
«ДРБУ № 199» форс-мажорнае напружанне пачалося за 4 дні да надыходу
Новага года і скончылася толькі 2 студзеня. Увесь гэты тыдзень трэба было амаль
без перапынку выслабаняць 530 кіламетраў самых розных асіповіцкіх аўтадарог ад
снежных сумётаў. Работнікі прадпрыемства рабілі ўсё, што маглі, аднак цалкам
перамагчы стыхію крыху не паспелі: напрыклад, ранішні аўтобус, які рушыў 2
студзеня па маршруце Асіповічы-Лочын, да месца прызначэння ўсё ж не даехаў…
З пачатку зімы для расчысткі дарожнай сеткі на
тэрыторыі раёна было выка-рыстана 5.357 тон пясчана-салявой сумесі і 300 т
солі.
Для сваіх патрэб дарожнікі ўжываюць адыходы,
утвараемыя пры здабычы і ачыстцы калійнай солі, і, як вядома, салявая пасыпка
ўтрымлівае даволі значную долю гэтага ўгнаення. У выніку, чым больш яе
патрабуецца для барацьбы са снегам, тым лепш адчувае сябе прыдарожнае
пустазелле вясной і летам…
ЭТО ТОЖЕ ИНТЕРЕСНО!
-
31.08.2011 Инновации: 60 дней после старта №73
-
22.02.2013 Статистика Осиповичского района 2012 год: платные услуги населению
-
08.03.2011 С током не шутят! №21
-
02.04.2014 Асіповіцкае “Сонца” — за сонечную чысціню
-
27.02.2010 “Добры калектыў — стабільныя вынікі!” 26.02.10, № 15-16
« Новыя дасягненні "Дзівакоў" № 1