“Легенда” і міфы сучасных Асіповічаў
Міф 1: «Дарослым уваход забаронены»
— Кожны можа танцаваць. Важна жаданне, а не фізічныя задаткі ці ўзрост, — адзначае Віктар Пятровіч. — Паміж самым маленькім і самым сталым членамі нашага клуба — 43 гады розніцы.
Дарослая група ў «Легендзе» самаарганізавалася 2 гады таму па ініцыятыве бацькоў. У кожнага была ўласная матывацыя, але аб’ядноўвала іx прага разна-стайнасці.
— Патрапіла сюды выпадкова, — успамінае танцоўшчыца-пачатковец Наталля Марчанка. — Да гэтага займалася фітнэсам, але трэнер з’ехала, і наступіла зацішша. І тут знаёмая прапанавала зайсці ў «Легенду». З пытанняў узнікла толькі: дзе? калі? колькі?
Большасць дарослых і раней вялі актыўны спосаб жыцця. Напрыклад, Андрэй Коласаў наведваў тэатральны гурток, спяваў, займаўся футболам, баскетболам і г.д.
— Спачатку знаёмыя з мяне смяяліся, — прызнаецца ён. — Але нават невялікія пocпeхі на паркеце надалі ўпэўненасці: і ў стасунках, і на танцах, і ў побыце.
І ўсё ж толькі невялікі працэнт жадаючых наважваецца прыйсці на заняткі. Спасылаюцца на розныя фактары: недахоп часу, грошай, аддаленасць танцзалы, стомленасць, а таксама на ўзрост.
Натуральна, што паміж навучаннем сталых і малых розніца вялікая, аднак пэўнага цэнзу ў гэтай сферы не існуе.
— Дарослыя патрабуюць, каб ім падабалася займацца, разглядаюць танец як хобі, — дзеліцца вопытам Віктар Пятровіч. — І падыход да іx адпаведны. А з дзетак стараюся вырошчваць прафесіяналаў. Таму пачынаю з падбору пары: па ўзроўню танцавання, узросту, росту. Бывае так, што хлопчык не хоча працаваць з той, з кім дасягне найлепшага вынку. Тады па-крыху тлумачу выгоды нялюбай яму партнёршы, пераконваю.
Міф 2: «Хлопчыкі не танцуюць!»
Да гэтага года ў школе адчуваўся значны недахоп хлопчыкаў, таму менавіта ім давалася права выбару.
— Варта зразумець наступнае: ідэальная пара — гэта кропка, якая знаходзіцца пасярэдзіне трохкутніка, у розных кутах якога — партнёры з іx бацькамі і трэнер. І ўсе павінны актыўна ўзаемадзейнічаць, — тлумачыць Bіктap Пятровіч. — Быў выпадак, калі бацькі хлопчыка не маглі вадзіць яго на заняткі. Тата дзяўчынкі доўга адмаўляўся забіраць чужое дзіця са школы і дастаўляць на заняткі. Калі ніякія довады не дапамаглі, пагутарыў з яго дачкой. Малечы было 5 гадкоў, але яна ўсё зразумела.
Фраза «калі патрэбна, бярыце хлопца на рукі і прыносьце» стала актуальнай у «Легендзе”, дзякуючы татам і мамам, якія лічаць танец ненатуральнай для сыноў справай.
— Але чамусьці, напры-клад, жыхары Каўказа і зараз разглядаюць нацыянальны танец як вышэйшую праяву мужнасці… — дзівіцца танцмайстар.
Сёлета сітуацыя скранулася з мёртвай кропкі, і мужчынскай паловы паболела. Напрыклад, Наталля Марчанка прывяла ў клуб малодшага сына, а ў выніку разам з ім застаўся і старэйшы.
— Да мяне падышла мама, — сведчыць яна, — і папрасіла для сваёй дачкі большага хлопца. Той, на дзіва, адразу і з радасцю пагадзіўся.
Нярэдкія сітуацыі, калі дзетак прыводзяць сюды пад прымусам. У такім выпадку мудры трэнер кажа, каб малышы «кідаліся» ў ногі бацькам і прасілі вызваліць іx ад нялюбай справы.
Міф 3: «Бальныя танцы выміраюць як дыназаўры»
Бальны танец узнікае ў сярэдневяковай Еўропе і да пачатку ХХ ст. пад уплывам танцавальных традыцый іншыx народаў безліч разоў мяняе «твар». А ў сярэдзіне 1970-х са з’яўленнем «дыска» саступае свае пазіцыі ў паўсядзённасці і захоўваецца, пераважна, у спартыўнай сферы. Аднак у той жа час нaбіpae абароты «хастл» альбо «хастлер» — парны бальны танец для 2, 3 ці 4 чалавек на плошчы метр квадратны пад любую музыку. Ён падыходзіць на ўсе выпадкі жыцця, але не ўключаны ў праграму спаборніцтваў.
Пластычнае майстэрства ў Беларусі і Acіповічax, па словах Віктара Пятровіча, толькі становіцца папулярным. У межах краіны ладзіцца ўсё больш конкурсаў — на 2009 год, напрыклад, было запланавана 15 турніраў, рынгаў і кубкаў. Адна «Легенда» за час свайго існавання зладзіла пяць Рэспубліканскіх турніраў на Кубак г. Асіповічы і «Кубак Легенда».
Што дае бальны танец? На такое пытанне Віктар Пятровіч адказвае так:
— На працы стомішся, а на паркеце і фізічна, і псіхалагічна ачышчаешся, далучаешся да дакладнай прыгажосці.
Час ад часу на заняткі ў «Легенду» завітвае таварыш з Санкт-Пецярбурга, які пачынаў танцавальную кар’еру ў 40 гадоў і зараз актыўна раз’язджае па конкурсах. Увогуле бальны танец шчыльна ўвайшоў у жыццё жыхароў другой сталіцы Pacіі. Людзі танцуюць на набярэжнай, канцэртах, у рэстаранах — і гэта прыносіць ім вялікае задавальненне. Магчыма і на вуліцах Асіповічаў у хуткім часе з’явяцца вясёлыя пары, якія будуць выконваць джайв. А чаму не?
Ганна МАЦКЕВIЧ.
“Легенда” і міфы сучасных Асіповічаў 15.12.09, № 103
Опубликовано: Редактор
Воскресенье, 3.01.2010 13:16. Рубрика: Без рубрикиДобавить комментарий
« В зеркале статистики 11.12.09
17 декабря, — Единый день информирования населения 15.12.09, № 103 »